Калі ласка - Беларусь: РАЎНЕННЕ НА МІНСК, БАРЫСАЎ, АСІПОВІЧЫ…

Sign up for ДуровЛох to chat with friends, comment and like posts.
Signup
РАЎНЕННЕ НА МІНСК, БАРЫСАЎ, АСІПОВІЧЫ, ДЗЯРЖЫНСК, ЧЭРВЕНЬ, ІВАНАВА, МАР’ІНУ ГОРКУ!
Адправіла больш за 120 зваротаў у выканкамы абласных і раённых гарадоў нашай краіны з прапановай папулярызаваць і пашыраць менавіта ў гарадскіх школах і гімназіях адукацыю на дзяржаўнай беларускай мове, бо ў цяперашні час з гэтым праблема. З лістоў, што мне даслалі з выканкамаў, атрымаліся наступныя звесткі:
Гарады, дзе ёсць школы і гімназіі з навучаннем на беларускай мове:
1. Мінск
2. Барысаў
3. Асіповічы
4. Дзяржынск
5. Чэрвень
6. Іванава
7. Мар’іна горка
З гэтых гарадоў трэба браць прыклад, як арганізаваць працу беларускамоўных навучальных устаноў.

Гарады, дзе створаны асобныя беларускамоўныя класы, дарэчы, у асноўным яны знаходзяцца ў Гродзенскай вобласці:
1. Гродна – класы ў школах № 32, №34, №36
2. Навагрудак – 11 класаў у школах горада
3. Карэлічы – два классы 11 і 10 вучняў
4. Масты – школа № 3 клас 8 вучняў
5. Слонім – клас 19 вучняў
6. Ашмяны – клас 11 вучняў
7. Магілёў – класы ў школах № 1, №34
8. Баранавічы - два класы 5 і 12 вучняў гімназія № 4
9. Жодзіна - клас у школе № 6

Для краіны, дзе беларуская мова дзяржаўная, гэтага недастаткова, лічу, што трэба развіваць адукацыю на нашай нацыянальнай мове, неабходна, каб у кожным горадзе Беларусі была адкрыта беларуская школа ці гімназія, бо менавіта толькі мы самі, беларусы, можам паклапаціцца пра захаванне і развіццё нашай мовы, культуры і адукацыі, за нас гэта ніхто не зробіць.❤☝
Comments 0
No comments yet