РАЎНЕННЕ НА МІНСК, БАРЫСАЎ, АСІПОВІЧЫ, ДЗЯРЖЫНСК, ЧЭРВЕНЬ, ІВАНАВА, МАР’ІНУ ГОРКУ! Адправіла больш за 120 зваротаў у выканкамы абласных і раённых гарадоў нашай краіны з прапановай папулярызаваць і пашыраць менавіта ў гарадскіх школах і гімназіях адукацыю на дзяржаўнай беларускай мове, бо ў цяперашні час з гэтым праблема. З лістоў, што мне даслалі з выканкамаў, атрымаліся наступныя звесткі: Гарады, дзе ёсць школы і гімназіі з навучаннем на беларускай мове: 1. Мінск 2. Барысаў 3. Асіповічы 4. Дзяржынск 5. Чэрвень 6. Іванава 7. Мар’іна горка З гэтых гарадоў трэба браць прыклад, як арганізаваць працу беларускамоўных навучальных устаноў. Гарады, дзе створаны асобныя беларускамоўныя класы, дарэчы, у асноўным яны знаходзяцца ў Гродзенскай вобласці: 1. Гродна – класы ў школах № 32, №34, №36 2. Навагрудак – 11 класаў у школах горада 3. Карэлічы – два классы 11 і 10 вучняў 4. Масты – школа № 3 клас 8 вучняў 5. Слонім – клас 19 вучняў 6. Ашмяны – клас 11 вучняў 7. Магілёў – класы ў школах № 1, №34 8. Баранавічы - два класы 5 і 12 вучняў гімназія № 4 9. Жодзіна - клас у школе № 6 Для краіны, дзе беларуская мова дзяржаўная, гэтага недастаткова, лічу, што трэба развіваць адукацыю на нашай нацыянальнай мове, неабходна, каб у кожным горадзе Беларусі была адкрыта беларуская школа ці гімназія, бо менавіта толькі мы самі, беларусы, можам паклапаціцца пра захаванне і развіццё нашай мовы, культуры і адукацыі, за нас гэта ніхто не зробіць.❤☝
Комментарии 0
Пока нет ни одного комментария.