Калі ласка - Беларусь: Лядоўня (канец ХІХ пач. ХХ ст.) на Станцыі…

Sign up for ДуровЛох to chat with friends, comment and like posts.
Signup
Лядоўня (канец ХІХ пач. ХХ ст.) на Станцыі Ашмяны?

За некалькіх дзясяткаў метраў чыгуначнага вакзала ў бок Маладзечна можна ўбачыць цаглянае збудаванне незвычайнай формы. Гэта былая лядоўня. Тут пры нізкай тэмпературы сярод блокаў лёду захоўваліся прадукты. Такая тэхналогія вядомая на нашых землях многія стагоддзі. Пэўны час яна знаходзіла прымяненне і на чыгунцы.

Звычайна падарожнікі звяртаюць мала ўвагі на станцыйныя будынкі, якія праносяцца за вокнамі цягніка. Чытаюць хіба назву населенага пункта на вакзале. Між тым кожная станцыя мае сваю гісторыю. Тут можна ўбачыць шмат незвычайнага. Трэба толькі быць дапытлівым і шанаваць сваю гісторыю.
Comments 0
No comments yet